Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.

Зпад буды ў Тыкоціне

Уля ШУБЗДА

Раніцай настала серада. Як бы не хадзіць па хаце, то і так заўсёды знойдзецца час на агульную, прыкметную кожнаму, здаецца, залежнасць, а менавіта гартанне інтэрнэт-старонак у тэлефоне, пачынаючы з сацсетак. Як добра, што прыйшоў такі час, што менавіта тая адна залежнасць, як не круці, аб’ядноўвае ўсіх. Гэта нешта такога кшталту як камунізм, бо нібы ніхто не прызнаецца, але добра схаваць свае цёмныя звычкі ў нейкую адну супольную масу, каб проста стала лягчэй на душы.

Седзячы на сваім жоўтым фатэлі з чорна-белым Лейзоркам, паразіў мяне допіс сябры, які вядзе сваю псіхатэрапію на агульным полі і выкладвае ўсе свае балячкі, дэталёва апісвае станы сваёй душы, а нават прыдумвае спосабы, як пазбавіцца жыцця. Жыцця, якое надаела і няма будучыні на лепшае. А тут... першыя сказы новага допісу ў сацсетках сябры пачынаюцца ад слоў, што нарэшце штосьці там удалося, дзесьці там быў, з’еў сабе смачны супчык... жыццё пайшло ў лепшы бок.

Калі яму стала лепш, то тады будзе добрым кампаньёнам у дарозе. Паехалі ў Тыкоцін. Сонца па дарозе, лугі зялёныя, цвіце рапс... Сябра цікавіцца гісторыяй, у тым ліку гісторыяй Касцёла ў Беларусі, і часта спасылаецца на міжваенную прэсу, у тым ліку на «Хрысціянскую думку». Таму зразу прыпомніла яму ланцужок, дзякуючы якому мае магчымасць гартаць арыгінальныя старонкі часопіса, падшытага ў адну вялікую кнігу. Бо мая «Хрысціянская думка» — падарунак ад вельмі прыстойнага пана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF