Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.
Бачыць свет вачыма Яна — даследчыка і лірыкаМіра ЛУКШАКафедра філалагічных даследаванняў „Усход-Захад” Аддзела беларусістыкі Філалагічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку запрасіў да ўдзелу ў III Міжнароднай навуковай канферэнцыі у рамках цыкла «Літаратура і кантэксты» Польска-беларуска-рускія літаратурныя, моўныя і культурныя ўзаемасувязі, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння прафесара, паэта, празаіка, перакладчыка Яна Чыквіна (1940-2022) на 21 траўня 2025 г. Праблемна-тэматычным полем канферэнцыі былі: навуковая спадчына Яна Чыквіна і актуальныя праблемы беларускага і рускага літаратуразнаўства; паэзія і проза Яна Чыквіна ў кантэксце традыцый беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў; Ян Чыквін як перакладчык; беларуская і руская літаратуры на мяжы тысячагоддзяў: традыцыі і перспектывы развіцця; Беларускае літаратурнае аб’яднанне ў Польшчы „Белавежа”: літаратурна эстэтычныя пошукі; нацыянальны вектар у творчасці „белавежцаў”; творчасць „белавежцаў” у кантэксце агульнабеларускага літаратурнага працэсу; „Белавежа” як аб’ект крытычна-літаратуразнаўчага даследавання; беларуская літаратура Польшчы і літаратура беларускай эміграцыі; літаратурны працэс і дыялог культур: польска-беларускія-рускія ўзаемасувязі; розныя аспекты культурнага, літаратурнага і моўнага памежжа; кампаратывістыка як актуальны кірунак сучаснага літаратуразнаўства; беларускі мастацкі пераклад у сучаснай культурнай прасторы. Прынялі ў ёй даследчыкі (...) |