Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (12)

Ганна КАНДРАЦЮК

Здавалася, уся тая пагроза ад ваўкоў, пра якую так гучна і эмацыйна, распавядалі ў маёй адміраючай вёсачцы, ад недахопу жарсцей яшчэ тлелася ва ўспамінах апошніх туземцаў.

Мужчына з суседства, непаседа, ведае кожную сцежку і дзерава ў лесе. Ды ахвотна адкажа на мае пытанні, але ў час чуйнай размовы праверыць мой ступень наіўнасці, каб дабраць той зручны ключ да гісторыі і не пазбавіць яе жартаўлівых абрысаў. Кажа пра новую ваўчыную сям’ю, якая завялася ва ўрочышчы на Кутавецкіх горах.

— Толькі глядзець, як яны выйдуць з лесу, накінуцца на авечак, падушаць сабак...

Калі гавару пра казуль і аленяў, якія развяліся ў нашым здзічэлым лесе, ён толькі паціскае плячыма і з іроніяй збівае мае аргументы.

— Пані кохана, скончылася паляванне ў лесе!

— Як скончылася?

— А бачыла той лесапавал?

— Ну, бачыла.

— Ці воўк ужо такі дурань, каб ганяцца за казулямі па такім балагане?

На ўсякі выпадак маўчу, бо адчуваю, у які бок ідзе размова.

— Ён жа не ўмее так скакаць праз калоды і вываратні як алені і сарны, — падсмейваецца з мяне К., — падбяжыць і запутаецца аб тыя калоды. Звярына ведае, дзе ўцякаць, ды спецыяльна пацягне ваўка на перашкоды. Кожны хоча ратаваць сваю шкуру, пані кахана.

* * *

Для старажылкі Зосі, якая прыйшла замуж у нашу вёсачку з далёкай, палявой вёскі, на ўсё жыццё запамяталіся калядныя святы 1962 года. Гульбішча (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF