Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.
Імітацыя канфліктуВасіль РОЗДУМДураць нас, дураць! Дураць усе, хто толькі можа, і спыняцца не збіраюцца. Пераважна дураць для таго, каб нешта з нас здзерці. Для сябе, вядома ж. Забраць нашае, пачынаючы з самай дробнай манеты і заканчваючы душой. Так-так, той самай, нашай, бессмяротнай. Але вось дзе парадокс і абсурд! Аказваецца, для таго, каб нам зрабіць нешта добрае, каб нам нешта даць, нас таксама часам трэба абдурыць. Вось на столькі мы дурныя! Тупыя, як дзіцячая шабля-цацка. Каб мелі розум, то здурнелі б ад усведамлення сваёй дурноты. Вы спытаеце, як гэта можна падманваць чалавека дзеля яго ж дабра? Ну, можна ж, канешне. Гэта зусім не навіна. Прыкладам, чулая маці лечыць свайго маленькага сына, і даючы таблеткі, кажа, што гэта прысмакі. Падманвае? Ясна, што падманвае. Па-іншаму ўпартае дзіцятка не вып’е лек. А ён яму трэба. Ну, дзіця, што тут зробіш. Ён хоча не лекаў, а шкодных яго здароўю прысмакаў. Салодкіх такіх, ад якіх дыябет і ўсялякія пабочныя эфекты. І чым больш, тым лепш. І аніяк не можа ўлавіць сувязі паміж з’едзенай колькасцю цукру і алергіяй. Ну, не можа. Ну, што зараз рабіць. Можна пастарацца ўгаварыць, як ёсць час, пакуль не вырасце і паразумнее. Але ж дыябет не збіраецца чакаць столькі. Прыходзіцца падманваць, пакуль не паразумнее. Пасля дзякуй скажа. Прымітыўнае грамадства паводзіць сябе аналагічна. Сувязь прычыны і наступства — не для яго. І зноў рытарычнае пытанне: а што (...) |