Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.

«Аранжавы»чэрвень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Першы тыдзень чэрвеня на нашай польска-беларускай прасторы быў адзначаны нязвыклымі для гэтай пары залевамі. Старажытны чалавек куды лепей за сучасных насельнікаў зямлі разумеў знакі прыроды, ведаў, што азначае амаль кожны павеў ветру ці шалясценне дрэў. Цяперашнія людзі ўзброены найноўшай тэхнікай і разнастайнымі метэаралагічнымі прыладамі, але нават прагназаваць на тыдзень дакладна надвор’е могуць з цяжкасцю. Раннялетнія дажджы нарабілі ўжо нямала шкоды і нават бяды, у Беларусі перыядычна нават абвяшчаецца так званы «аранжавы» ровень небяспекі. Нябесная вада пазатапляла многія дамы гарадоў, буры павалілі дрэвы, пазрывала стрэхі з вясковых хацін, адзін чалавек нават загінуў ад удару маланкі. Чалавечае жыццё сапраўды такое крохкае, і праблема, як казаў літаратурны герой, не ў тым, што чалавек смяротны, а ў тым, што ён смяротны раптоўна і часта нечакана. На мінулым тыдні прыйшоў шэраг смутных інфармацый і пра гібель у розны спосаб шэрагу беларускіх эмігрантаў — нехта памёр ад хуткай і невылечнай хваробы, нехта трагічна загінуў у выніку няшчаснага выпадку, нехта, не вытрымаўшы псіхалагічнага цяжару, сам развітаўся з гэтым жыццём і пакутлівым светам.

Бягучы год сапраўды напоўнены прыроднымі сюрпрызамі. То ўсё высыхала, то ўраджай нішчылі начныя замаразкі, то зараз небяспека ад празмерных дажджоў і бураў. Не трэба быць знаўцам у сферы аграноміі ці вялікім эканамістам, каб спрагназаваць сёлета кепскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF