Ніва № 24 (3605), 15 чэрвеня 2025 г.
IV Фестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй»Міхал ІВАНЮКЧэрвень — месяц, калі пачынаюцца мясцовыя беларускія фэсты. Адзін з іх — Фестываль беларускай традыцыі «Сонцаграй», які з кожным годам усё больш упісваецца ў лакальную прастору. «Сонцаграй» не мае пэўных рамак для месца, дзе ён праходзіць, кожны год з’яўляюцца новыя мясцовасці і новыя гурты. Арганізатары стараюцца запрасіць новых выканаўцаў, якія прэзентуюць шырокі спектр традыцыйнай музыкі, характэрнай падляшскай меншасці і дыяспары. А місія фестывалю — прадставіць беларускую традыцыю ў максімальна натуральным выглядзе без сцэны, без сур’ёзнага гукаўзмацнення, як гэта было раней. І сёлета, дзякуючы фонду «Тутака» фестываль 7 чэрвеня прыехаў у вёску Случанка Гарадоцкай гміны. Падчас трох папярэдніх выпускаў фестываль наведаў некалькі падляшскіх мясцовасцей, у тым ліку Беласток, як гэта было летась, і меншыя мясцовасці — Супрасль, Нарву, Навасады, Дубічы-Царкоўныя, Бандары, Залукі, Вітава, Саколе і Цяснэ. Сёлетняе выданне было прысвечана двум вёскам: Случанцы (гміна Гарадок) і Тафілаўцам (гміна Дубічы-Царкоўныя). Як і ў мінулыя гады, фестываль быў падзелены на розныя мерапрыемствы. Галоўная ідэя гэтага фестывалю — ніякіх сцэн, ніякіх межаў паміж артыстамі і гасцямі, проста цудоўная магчымасць пабыць разам у коле жывой культуры. Такім чынам можна было паслухаць традыцыйныя беларускія песні з розных рэгіёнаў Беларусі, а для тых, хто хацеў паспрабаваць свае сілы ў танцах, але не (...) |