Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.
Бульбяны скарбАрцём РЫСЬПра нейкія там праблемы з бульбай Анатоль Зінкевіч даведаўся ад самога тэлевізара. Мужчына ніколі раней не верыў ані гэтаму вынаходніцтву візуальнага абалваньвання людзей, ані тым галовам, якія адтуль нешта трызняць. — Гэта ж трэба мець столькі паносу, каб аж праз рот выходзіла, — рагатаў ён пасля таго, як выпадкова да яго слыху далятала якаясь там выснова крываротага тэлевядучага. Толькі не гэтым разам. Бо размова то ішла не пра нейкія бытавыя праблемы, нават не пра сусветную вайну, ці ўвогуле канец свету. Гэта ўсё неяк можна было перажыць. А тут то размова ішла пра бульбу! Пра самую яе вялікасць бульбу! Гэта не магло не насцярожыць і нават добра напалохаць аж да праяснення мозгу. — Ану паўтары, — загадаў Анатоль тэлевізару. Тэлевізар не тое што паўтарыў сказанае раней слова ў слова, але тэму сапраўды прадоўжыў. Ці то Анатоля спалохаўся, ці то так у яго і было задумана ад пачатку. Але нейкі вушасты каментатар даводзіў пра ці то неахайнае планаванне нейкіх дзяржаўных функцыянераў, ці то пра сквапнасць прыватных фермераў, ці то пра недысцыплінаванасць чыноўнікаў, ці пра подласць кантрабандыстаў, ці пра ўсё разам, але сутнасць сказанага не абнадзейвала. Бульбу з Беларусі вывезлі, падлы, больш чым было можна. Во, паршыўцы! Распрадалі, сукі, нажыліся, гады, а зараз самым купляць прыйдзецца ў трыдорага і невядома яшчэ ў каго! Анатоль зайшоў на кухню, паглядзеў у сметніцу і (...) |