Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.

Дзень палітвязняў: Што маем на сёння? (ч.ІІ)

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Жыццёва патрэбныя законапраекты. Можна бясконца рыхтаваць «кадры для новай Беларусі» і «круціць» адпаведныя праекты, але непазбежна паўстане пытанне — што рабіць са старымі шматлікімі «кадрамі» рэжыму — пачынаючы ад шэраговай наменклатуры і сканчаючы высокапастаўленымі кіраўнікамі разнастайных і шматлікіх сілавых структур. Неаднаразова задаваў гэтае пытанне ў розных апазіцыйных і грамадскіх асяродках і найчасцей чуў адказ кшталту «Прыйдзе час — і з усім гэтым разбярэмся. спярша трэба памяняць уладу» (як варыянт — «Трэба дачакацца змены ўлады»).

Уявім сабе ідэальную сітуацыю — таталітарны рэжым у Беларусі раптоўна абваліўся і рухнуў. Да ўлады прыйшоў нейкі кааліцыйны пераходны ўрад, сфармаваны з прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці. Як ён будзе аднаўляць законнасць і справядлівасць у краіне без адпаведна падрыхтаваных законапраектаў?! Найменш дзеля гэтага павінны быць распрацаваныя як мінімум два законы — «Аб люстрацыі» і «Аб палітычна рэпрасаваных».

Гістарычны досвед люстрацыі ў розных краінах вельмі розны — Беларусі, грунтуючыся на чужых практыках, дасягненнях і памылках, трэба будзе выпрацаваць максімальна справядлівы (разумею ўсю наіўнасць гэтай фармулёўкі) закон, прынамсі такі закон, які будзе шукаць залатую сярэдзіну паміж крымінальнай адказнасцю, штрафнымі санкцыямі, умоўным пакараннем, амністыяй. Разам з тым, такі закон павінен быць цвёрдым і адэкватным. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF