Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАЮКА (94). Быць павешанымАндрэй СЦЕПАНЮКМінулае вярнулася. Да мяне яно вярнулася. Дзякуй гэтаму мінуламу мяне павесілі! Канешне, не так як герояў кшталту Кастуся Каліноўскага ці Яносіка, але на сцяне мяне павесілі. А дакладней, маю фатаграфію. І на той жа я малодшы на гадоў дваццаць з лішнім, і худзейшы на дваццаць некалькі кілаграмаў. А адбылося ўсё гэта ў будынку мэрыі горада Бельск-Падляшскі ў дзень святкавання 530-й гадавіны прысваення гораду Магдэбургскага права. Зразумела, павешаны я быў за тое, што восем гадоў давялося мне быць бурмістрам майго роднага горада, і цяперашнія яго ўладары ў такі спосаб дацанілі сваіх папярэднікаў, што зрабілі выставу з фотаздымкамі бурмістраў і начальнікаў, якія кіравалі горадам. Ну вось, і буду ўжо вісець, і бачыць гэта будуць усе тыя, якім давядзецца ўваходзіць у кабінеты бельскай улады. Сам таго хацеў, як той казаў... Але, сучаснае таксама не спіць, а дазваляе яно, са сваёй з’едлівай усмешкай, прыпомніць тое ж мінулае. Калі ў чаканні надыходу бельскіх святкаванняў шукаў я ў сеціве патрэбных мне да іншага тэксту інфармацый, неяк нечакана высветлілася мне старонка з „Нівай” з даўніх ужо часоў, дзе ў вочы ўлезла фатаграфія, на якой апынуўся іншы павешаны на сцяне, а менавіта добра вядомы Аляксандр Л. Я ўжо пісаў у адным з тэкстаў, што мы з гэтым таварышам да ўлады дайшлі (ён большай, я меншай) у тым жа самым 1994 годзе, але гэта цяпер не найважнейшае. Мае (...) |