Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.

Мястэчкі, штэтлы і вёскі Сакольшчыны. Дуброва-Беластоцкая

Уля ШУБЗДА

Што цікавага чуваць у Дуброве? Калі глянуць на мінулае, то даволі многа можна было б сказаць пра гэтую невялікую мясціну. Бо і шмат выдатных людзей выйшла адсюль, а таксама многа паўстала кніжак, не толькі пра цяперашнюю Дуброву, але і яе мінулае, пра лёсы ўраджэнцаў гарадка, пра гэта як мяняўся горад, як мяняліся склад насялення і архітэктура, а таксама як Дуброва адрэагоўвала вялікія гістарычныя падзеі.

Нездарма некаторыя гістарычныя занатоўкі пра Дуброву пачынаюцца вось так: У раннім Сярэднявеччы гэтая зямля была пакрыта шырокім лесам, акружаным з аднаго боку балотамі, якія цягнуліся ўздоўж ракі Бобра...

Так пачынаецца адна нататка пра Дуброву, але варта дадаць, што Бобра менавіта стварала натуральную мяжу, якая аддзяляла тыя землі ад зямель яцвягаў. У Сярэднявеччы, а менавіта ў ХІ стагоддзі, Дуброва належала Кіеўскай Русі, а пазней князям літоўскім. Як падаюць крыніцы, толькі ў ХVI стагоддзі Дуброва пачала развівацца, туды ішоў гандлёвы шлях, а ўжо ў ХVIII стагоддзі Антоні Тызенгаўз пастараўся, каб Дуброва атрымала гарадскія правы. Дуброва была і пад рускім і прускім панаваннем, і тады немцы зрабілі з Дубровы самы важны ў павеце гарадок, што паўплывала на яго далейшае развіццё. Аднак пазней Напалеон аддаў Дуброву ізноў Расіі, а пасля Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў Дуброва зусім здалася. З таго часу засталіся Дуброве ставы, які выкапалі вязні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF