Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.
Дзесьці каля Новага Двара (IV)Уршуля ШУБЗДАУдзельнікі рыжскага, а таксама і ялцінскага дагавораў не маглі напэўна сабе ўявіць, якія будуць падзелы ў ХХІ стагоддзі. Зараз, каб апынуцца на канцы свету, не трэба шукаць далёкіх экскурсій, баяцца палёту самалётам, а таксама наракаць пасля вяртання дамоў на высокія кошты пабыўкі. Канец пачынаецца каля Новага Двара. А там, дзе раней быў памежны пераход, цяпер стаіць высокі плот. Па крутых дарогах поўных паваротаў ля Новага Двара заехала я ў Хварасцяны. Даўно не была ў той вёсцы. Была, але яшчэ да пабудовы пагранічнага металёвага плота, які ўжо не пакідае сумневаў, дзе наша, а дзе ваша. Наверх яшчэ дакінулі пруток калючага дроту. Усё нібыта ў межах барацьбы з нелегальнымі эмігрантамі і гібрыднай вайною. Плот, як плот, а эмігранты ўвесь час даказваюць, што і гэта можна неяк пераадолець маючы добрыя прылады. Плот — ясны камунікат, што мы за агароджай, толькі невядома ці той лепшай, ці горшай часткі — той багацейшай, ці бяднейшай. І ў канцы, той стараны, якая мае нейкую перавагу, ці за тым жа плотам хаваецца. А можа проста хоча адрэзацца ад нейкіх паслядоўнасцей, якія званітавала гісторыя — мінулае. А можа ў такі мала людскі спосаб зараз вызначаюцца зоны ўплываў вялікіх і багатых, бо звычайныя людзі тут ні пры чым. Цікава, што ў час падзелаў Польшчы, можна было неяк пераадолець такога тыпу развязкі, як плот-забор. Можа ў будучыні тая з’ява таксама будзе ацэнена і апісана гісторыкамі. Можа нават (...) |