Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.

Жывапіс Міколы Валкавыцкага ў Белавежы

Аляксей МАРОЗ

З нагоды сотай гадавіны з дня нараджэння Міколы Валкавыцкага (1925-2011), ураджэнца Белавежы, 21 мая ў Прыродазнаўча-лясным музеі ў Белавежы адкрылася выстава яго жывапісу. Мастак — родны брат нашага шматгадовага галоўнага рэдактара Георгія Валкавыцкага — у шасцідзясятых гадах працаваў мастаком у «Ніве». Мікола Валкавыцкі быў стваральнікам і шматгадовым дырэктарам Бюро мастацкіх выстаў у Беластоку, ініцыятарам і арганізатарам Агульнапольскіх жывапісных пленэраў у Белавежы.

Жонку мастака Галіну Валкавыцкую, прафесара Юрыя Германовіча, куратара выставы і ўсіх сабраных прывітала Алімпія Пабян — дырэктар Белавежскага нацыянальнага парку, арганізатара выставы.

— Мы задумваліся, што трэба зрабіць, каб жыхары Белавежы хацелі да нас заходзіць. Суседзі прыходзяць да суседзяў, каб прывітацца і паразмаўляць. Суседзі суседзяў успамагаюць і я рада, што вы, суседзі, тут з намі. Жыхары Белавежы памятаюць Міколу Валкавыцкага і мастацкія пленэры, якія ён ладзіў. Я вельмі дзякую прафесару Юрыю Германовічу, стваральніку выставу. Дзякуем таксама Галерэі імя Слендзінскіх у Беластоку — суарганізатару выставы, — сказала дырэктар БНП.

— Мікола Валкавыцкі — важная асоба не толькі для жыхароў Белавежы, ці Гайнаўкі, але для ўсёй паўночна-ўсходняй Польшчы, каб не сказаць для ўсёй Польшчы і Еўропы, — заявіла Эва Мароз Кэчынская з БНП.

— Мінае сто гадоў з дня нараджэння Міколы Валкавыцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF