Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.
Жывучасць царкоўнай музыкі і яе развіццёГанна КАНДРАЦЮКУ дзень, калі праходзіў гала-канцэрт МФЦМ, па вуліцах Беластока сустракаліся дзяўчаткі ў вышыванках. Мова пра харыстак Дзявочага камернага хору Кіеўскага дзяржаўнага ліцэя імя М. В. Лысенкі. Яны — лаўрэаты І месца 44-га выпуску Фестывалю «Пяючай душы» ў сваёй катэгорыі. Мне трэба было гадоў, каб па-новаму зірнуць на дзіцячыя хары, якія раней здаваліся дадаткам да прафесійных хароў. А вось дзявочы аматарскі хор з Кіева, якія вядзе прафесар Юля Пучко-Калеснік, прамовіў як асобная сфера музычнага мастацтва, параўнальная з хлапечымі харамі ў Каралеўстве Вялікабрытаніі. Не менш дасканалы і вытанчаны ў гучанні падаўся дзявочы Хор Аляксея Стырча з Кішынёва, пад кірункам Віялеты Жуля. Іх выступленне, прасякнутае святой цішынёй, здавалася музыкай нябёсаў. Не падвялі і ў гэтай катэгорыі беларусы. З Варшавы прыехаў дзіцячы хор «Мара», пад кірункам Марыі Дзятко. У ім спяваюць дзеці з сем’яў мігрантаў, якія пасля 2020 года з’ехалі ў Польшчу. Яны засяроджаны на выкананні поліфанічных твораў беларускіх кампазітараў. У іх выкананні, між іншым, прагучэлі Магутны Божа Міколы Равенскаа, Візантыйскія спевы Ірыны Дзянісавай ці Хрыстос Уваскрос Алега Залётнага. Гарачымі воплескамі публіка сустрэла Дзіцяча-моладзевы хор Падляшскай оперы і філармоніі. Ім прыпала ганаровая задача адкрыць мерапрыемства гімнам Gaude Mater Polonia і выступіць у конкурснай частцы. Беластоцкі хор, пад кірункам Эвы Барбары (...) |