Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.
Бязглуздыя ідэіВасіль РОЗДУМВялікія лёсавызначальныя ідэі заўсёды маюць тры стадыі эвалюцыі. На першай стадыі іх называюць бязглуздымі. Аўтараў гэтых ідэй клічуць вар’ятамі ў лепшым выпадку. А так то, як толькі не абзываюць. Там дыяпазон шырокі і мяняецца ў залежнасці ад сацыяльнага статусу самых аўтараў. На другой стадыі іх лічаць немажлівымі для выканання. Можа і не дурнымі зусім, але нерэальнымі, адарванымі ад рэчаіснасці, цалкам пазбаўленымі прагматыкі і разумнага разліку. Аўтараў ужо называюць не вар’ятамі, а ўсяго толькі летуценнікамі, безнадзейнымі рамантыкамі. Тут ужо шкала мянушак вузейшая, але таксама ёсць з чаго выбраць. Ну, а на трэцяй стадыі гэтыя ідэі называюць відавочнымі. Так і кажуць, што гэта ж ляжала на паверхні. Усім, нібыта, і так было вядома тое. А па-іншаму і быць не магло. Аўтар гэтай ідэі, маўляў, разумны, але не больш таго. Вось, для прыкладу, ідэя пяцьдзясят першага штата Злучаных Штатаў Амерыкі, якім чыста тэарэтычна можа стаць ці то Канада, ці то Грэнландыя. Сусветныя медыя паднялі лямант, што гэтая прапанова непажаданая, немажлівая, і, нібыта, супраць волі жыхароў тых краін. Дзіўна. Я заўсёды думаў, што ў якой бы краіне не правесці рэферэндум па пытанні, ці хочуць яе жыхары атрымаць амерыканскае грамадзянства, вынік відавочны. Практычна ўсе, хто мае такую мажлівасць, не абыходзяць яе бокам і без рэферэндуму. Цяперашняя адміністрацыя Белага Дома губляе багата часу і рэсурсаў, каб (...) |