Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.

Перамога сапраўднай Польшчы

Андрэй СЦЕПАНЮК

Толькі што прайшоў у Польшчы другі тур прэзідэнцкіх выбараў, штабавікі аднаго з бакоў шалеюць ад радасці, а другога плачуць па кутках, а грамадства, як заўсёды (пішу гэты тэкст у панядзелак раніцаю), пайшло на працу, або, так як ніжэйпадпісаны пенсіянер, п’е каву і глядзіць за акно ў пошуках той жа змены, якая наступае ў дзяржаве. Але, хвіліначку... якой змены. Дык у прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік той жа самай палітычнай плыні, якая прэзідэнта мае ўжо дзесяць гадоў. Затым змен ніякіх быць не павінна. І тут пачынаецца боль галавы з польскай палітыкай (а можа нават не толькі з польскай). Апошнімі гадамі са штораз большай напружанасцю са сродкаў масавай інфармацыі, якія так гучна крычаць аб сваёй незалежнасці ад нікога і нічога, ліўся вобраз няўдалага, несамастойнага прэзідэнта, якога канца паўнамоцтваў чакае амаль усё грамадства. І аказалася, што больш за палову таго ж галасуючага грамадства выбрала на наступных пяць гадоў чалавека, якога той папярэдні прэзідэнт падтрымаў, і які абяцае прадаўжаць палітыку свайго папярэдніка, зразумела, уводзячы змены, якія маюць быць сімвалам толькі яго «новай» эпохі. І паўстае пытанне: а што здарылася б, калі б на чарговы тэрмін мог балатавацца цяперашні прэзідэнт? Ці, скончылася б гэта трэцяй кадэнцыяй? Але, гэтага ўжо ведаць не будзем, і за хвіліну, нікога гэта ўжо нават не будзе цікавіць. А больш цікавым будзе задумацца над тым, хто папраўдзе, апрача Кароля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF