Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.

(Не) аптымістычныя нататкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошнія гады на нашай зямной прасторы здарылася столькі змрочных падзей, што людзям стала надзвычай цяжка складаць жыццёвыя планы і напаўняць паўсядзённую рэальнасць нейкім жыватворчым аптымізмам. Жывём, як кажуць, адным днём, цэлы час спадзяемся на лепшае і ўрэшце сустракаем і прымаем горшае. Людзі пераважна наракаюць на свой цяжкі лёс і перакананыя, што заслугоўвалі нечага зусім іншага — светлага, добрага і вечнага. А між тым, калі хоць крыху задумацца над апошняй парай тысяч гадоў, якая збольшага нам вядомая з гісторыі, то гэта час амаль суцэльных войнаў і знішчэння людзей. Час пастаянных катастроф і прыродных катаклізмаў, бяды і нястачы, голаду і мораку, несправядлівасці і прыгнёту, захопу чужога і перадзелу межаў. І калі майму пакаленню выпала некалькі дзясяткаў гадоў пражыць у зоне пераважна мірнага спакою, пэўнай вольнасці і побытавага камфорту — то гэта можна разглядаць як шчаслівы латарэйны білет і безумоўную жыццёвую ўдачу. Але няма нічога вечнага пад месяцам, і вось ужо ў межах аднаго чалавечага пакалення надышла чарговая змена эпохі. І тыя з нашай генерацыі, што пражывуць яшчэ 20-25 гадоў, пабачаць шмат негатыўнага і, на жаль, спазнаюць гэта на сваёй скуры.

Такая ўжо прырода чалавечага мыслення, што ён цэлы час спадзяецца на шчаслівы фінал нават самых сумных гісторый і працэсаў. Так, як гэта адлюстравана ў дзіцячых казках, якія нам чытаюць на самым пачатку нашага жыццёвага шляху, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF