Ніва № 23 (3604), 8 чэрвеня 2025 г.
Гандзя ў дарозе — проста з любовіМіра ЛУКШАВось так, я у вершы прысвечаным Ганне Кандрацюк — яна ў дарозе да нашых людзей, месцаў, нашай духоўнасці. Да людзей важных для нашага духу, да якіх вяла, вядзе дарога непаседлівай і ўдумлівай журналісткі (больш за 32 гады працы!) «Нівы», пісьменніцы, родам з містычнай вёскі Кутлоўка на Нарваўшчыне. Вандроўніцы ў глыб гісторыі і цяпершчыны па дарогах нам вядомых і нязведаных. Яе чарговая (сёмая) кніга — зборнік літаратурных рэпартажаў «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» — свежа выдадзеная Цэнтрам беларускай культуры на юбілей Ганны (60-годдзе), паўставала ў «Ніве», сярод яе сяброў, прыхільнікаў, аднадумцаў, супрацоўнікаў, узаемных інспіратараў і памочнікаў да руплівай і натхнёнай працы на роднай ніве. Адвечны «труд», часам змаганне са словам і літарай. Ходзім разам з Гандзяй па сваіх сцежках, мы і яе чытачы. Аднагодкі Ганны, яе вучні і «старыя» ды будучыя Чытачы. У гэтай кнізе вы бачым журналісцкія партрэты Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч ды Юрыя Гуменюка. Незалежна ад часу калі яны жылі і тварылі ў беларускай прасторы, як уключалі, аддавалі сваю кроў, часам літаральна, у наш кровазварот (нашы злучаныя крывяносныя сасуды!) — яны становяцца бліжэй да нас. Альбо мы да іх даходзім, адкрываем іх значнасць для нашага духу. Ганна дабіралася да іх месцаў, збіўшы ногі на кіламетрах бездарожжаў, корпаючыся ў свежых і (...) |