Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.
Дзень палітвязняў: Што маем на сёння? (ч.І)Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧСітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі за апошні час дайшла да вельмі крытычнага стану. Умовы зняволення палітычных вязняў цэлы час пагаршаюцца, працягваецца далейшы сістэмны палітычны пераслед грамадзян. Па сутнасці склалася такая трагічная сітуацыя, што палітвязні апынуліся зараз на мяжы жыцця і смерці. А механізмаў іх ратавання і вызвалення амаль не застаецца. Сама краіна Рэспубліка Беларусь ператворана зараз у адзін вялікі канцлагер, з рознай толькі даўжынёй грамадзян да калючага дроту ці кратаў. Прававое поле разбурана ўшчэнт, а ўсе грамадзянскія канстытуцыйныя свабоды растаптаныя. Адбываецца татальная саветызацыя і русіфікацыя. Пенітэнцыярная сістэма становіцца ўсё больш жорсткай і бязлітаснай. Карная машына працуе на псіхалагічнае і фізічнае знішчэнне іншадумцаў. Паспрабуем у звязку з гэтым разгледзець тут асноўныя праблемы. Палітвязні — колькі іх насамрэч? Днямі старшыня Следчага камітэта Беларусі на «міжнародным юрыдычным форуме» (што характэрна — у расійскім Пецярбургу!) агучыў маштаб пераследу людзей у Беларусі за іншадумства. Ён паведаміў, што за пратэсты 2020 года ў Беларусі засуджаныя больш за 6000 чалавек. Як разумею, гутарка ішла менавіта пра крымінальны пераслед і засуджаных толькі па некаторых артыкулах крымінальнага кодэксу. Агульная ж колькасць палітвязняў яшчэ большая. На травень месяц праваабарончымі арганізацыямі (у гэтую супольнасць (...) |