Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.
Еўропа павярнула направа, а следам за ёй і Падляшша. «Куды ідзе Польшча»Юрка ЛЯШЧЫНСКІВаяводствы ўсходняй і паўднёва-ўсходняй Польшчы далі большую падтрымку Каралю Наўроцкаму (кандыдату з падтрымкай партыі ПіС), чым Рафалу Тшаскоўскаму (кандыдату Грамадзянскай кааліцыі). У сваю чаргу ў паўночных і заходніх ваяводствах (іх 10 на агульны лік 16) перамог кандыдат Грамадзянскай кааліцыі. Але і ў паасобных ваяводствах выбаршчыкі прагаласавалі па-рознаму, хаця б у Падляшскім. Тут, на спецыфіку праваслаўна-беларускіх раёнаў (гмін) і літоўскай гміны ў Пуньску, яшчэ далучыўся фактар ваенных адзінак у памежных раёнах. Для прыкладу ў Дубічах-Царкоўных, бо пра іх таксама скажам ніжэй. Нібыта ў маштабе ваяводства гэта аж такога значэння не мела, але ўжо па паветах і гмінах часам здавалася, што людзі жывуць тут у двух светах. У Падляшскім ваяводстве ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў перамог Караль Наўроцкі. Яго падтрымалі 35,64 працэнта выбаршчыкаў. За Рафала Тшаскоўскага прагаласавала 23,31 працэнта тых, хто прыняў удзел у выбарах. Трэцяе месца ў нашым рэгіёне заняў Славамір Менцэн, якога падтрымалі крыху больш за 17 працэнтаў выбаршчыкаў, больш чым у маштабе краіны. Чацвёртае месца ў рэгіёне займае Гжэгаж Браўн з падтрымкай 7,7 працэнта. Адзіны павет на Падляшшы, дзе ў першым туры выбараў Караль Наўроцкі не перамог, акрамя гарадоў Беласток, Гайнаўка ці Бельск-Падляшскі, гэта Гайнаўскі павет. Там, як і ў (...) |