Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.
Фаўны і міфыУля ШУБЗДАСёння, у бурлівыя часы СМІ, бурлівыя, бо ў эпоху інтэрнэту, цэнзура, якая б не была, не існуе. Але не так усё ўжо дрэнна, бо з другога боку так раней, як і цяпер, частка яду, як, відавочна, мусіць быць праліты чалавекам, таксама і ў вуснай форме, круцяцца рознага тыпу аповесці — «opowieści dziwnej treści». З аднаго боку СМІ нясуць цяжкі пасыл, але з другога лупцуюць нас вусныя гісторыі, расказы і парады. Тым другім варыянтам карыстаецца перш за ўсё старэйшае пакаленне. Старэйшае — больш дасведчанае, але не ўсе з’яўляюцца добрымі настаўнікамі. Вось, існуюць прадстаўнікі старэйшага пакалення, якія вусным пасылам стараюцца «вучыць» і «ствараць» яшчэ больш абсурдныя сусветы, чым тыя выдуманыя ў сацсетках. Але Сёма не такі... Ва ўступе з’явілася цытата з вельмі файнай дзіцячай казкі. Маімі самымі любімымі аўтарамі кніжак, якія я чытала ў дзяцінстве, быў Тувім, Лахоцкая і Бжэхва менавіта. У яго вершы «Opowiedział dzięcioł sowie» лёгка прадстаўлена кароткая гісторыя ХХ стагоддзя. Акцыя адбываецца ў лесе, а героямі казкі з’яўляюцца, вядома, звяры. Казка тлумачыць, што па чым наступала, якія былі грамадскія рэакцыі і чаму некаторыя былі вымушаны пакінуць свой дом, радзіму. Opowieści różne znacie: Więc opowieść o piracie, O magiku-mechaniku, O zaklętym koguciku, O północnym, groźnym wietrze I o chorym termometrze. O uczonym kocie w butach I o wyspach (...) |