Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.
Матуральны экзамен па беларускай мовеАляксей МАРОЗЗараз матуральныя экзамены не толькі падводзяць вынікі вучобы ў сярэдніх школах, але вучні ўспрымаюць іх перш за ўсё як пропуск у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Там наогул не праводзяцца ўжо дадатковыя экзамены, а на падставе вынікаў пісьмовых экзаменаў на атэстат сталасці, праведзеных на пашыраным узроўні, вышэйшыя ўстановы вырашаюць, хто будзе прыняты на паасобныя спецыяльнасці навучання. На канчатковыя вынікі матуральных экзаменаў маюць уздзеянне не толькі здольнасці, заангажаванне і праца вучняў, але таксама ўзровень навучання ў ліцэях, ці тэхнікумах. Калі ў Гайнаўскім белліцэі, які я наведаў, ёсць высокі ўзровень навучання, белліцэістам лягчэй паспяхова справіцца з матуральнымі выпрабаваннямі. — Пісьмовы матуральны экзамен па беларускай мове складаецца з трох частак. У першай частцы для вучняў даецца тэкст і трэба на падставе яго выканаць адкрытыя і закрытыя задачы. Можна гэтую частку экзамену назваць моўным тэстам, выконваным на падставе нелітаратурнага тэксту, найчасцей публіцыстычнага. У другой частцы экзамену вучні выконваюць задачы, у час якіх правяраецца іх веданне літаратурных твораў, якія разглядаюцца ў час урокаў. Гэтую частку можна назваць літаратурнай часткай. Могуць тут быць практыкаванні, у час выконвання якіх трэба назваць жанр твора, яго тэматыку, даць свае выказванні або абагульненні на падставе канкрэтнага твора і тут таксама ёсць адкрытыя і закрытыя задачы. Можа быць (...) |