Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.

Беларускае галасвята роднай песні

Міра ЛУКША

У 32-ім Агульнапольскім фестывалі беларускай песні ўдзел прынялі пераможцы адбораў з Падляшша — з Бельска, Беластока, Сямятыч, Гайнаўкі і Саколкі, амаль семдзесят найлепшых калектываў, хароў, дуэтаў і салістаў, — каля паўтысячы артыстаў. Лаўрэаты першых і другіх месцаў выступілі 17 мая ў Падляшскай оперыі і філармоніі. Мерапрыемства адно з найбуйнейшых, прысвечаных развіццю і захаванню беларускай культуры ў Польшчы.

— Такім чынам мы працуем на карысць беларускай нацыянальнай меншасці, якая і сёння жыве тут і захоўвае сваю нацыянальную культуру, каб перадаць яе маладым пакаленням, — сказаў арганізатар і заадно старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень.

Сярод выканаўцаў а капела перамагла салістка Таіса Фіёнік, а сярод груп: — Аўтэнтычны дуэт з Бельска, з вакальных калектываў: бельскае «Наўзаем» і дзявочая група калектыву «Каласкі» з Беластока. З хароў — хор «Загадка» з Супраслі. Сярод спевакоў, што выступілі з інструментальным акампанементам перамагла Марыя Савіцкая з ГДК, сярод груп: вакальны калектыў з Мора ды трыа Люба Гаўрылюк, Ала Каменская (Козлікі) ды Аляксандр Петручук (Гайнаўка), другія «Добрые грайкі» з Бельска ды квартэрт бельскіх «Васілёчкаў». Сярод вакальных калектываў: «Ярына» з Бельска, «Чыжавяне», «Расспяваны Гарадок», «Рэчанька» з Козлік. Сярод вакальна-інструменталных калектываў — «Harika & Narwa» з Беластока. Сярод хароў — мяшаных: «Крыніца» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF