Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.

Галоўная тэма

Васіль РОЗДУМ

Пры падзеле свету пасля Другой сусветнай вайны Уінстан Чэрчыль сказаў з англійскім гумарам і сарказмам адну са сваіх знакамітых фраз:

— Я так люблю Нямеччыну, што хачу, каб іх стала дзве.

Так і стала. Свет падзялілі як падзялілі, і доўгія гады маўчалі, што падзялілі ганебна. І зараз маўчаць. Відаць збіраюцца паўтарыць. І як заўсёды не пароўну, і не па справядлівасці. Як кажуць беларусы, і не па-божаму, і не па-людскому.

З матэматыкай і тады было неяк не ўсё ў норме. Бо калі скласці па тэрыторыі абедзве Нямеччыны ў адну, то адзін дадаць адзін не атрымлівалася два. Там і да паўтары не дацягвае. Ды яшчэ гарматы адной часткі нацэлілі на другую і наадварот.

І не толькі з немцамі так абышліся. Заходнія дэмакратычныя краіны з лёгкім сэрцам аддалі пад уплыў таталітарнай савецкай сістэмы свайго галоўнага ўчарашняга хаўрусніка па Антанце Польшчу. Усю. А заадно і ўсю Усходнюю Еўропу. Гары яна гарам.

Ну, а пасля жалезныя фіранкі, калі выслаўляцца па-нашаму, і халодная вайна.

Мы, беларусы, такому падзелу Нямеччыны не здзівіліся. Нас то гэтак ужо дзялілі ды перадзельвалі і раней. Усходняя Беларусь, Заходняя Беларусь, то мяжа Берасцейскай дамовы, то Рыжскага міру. І не тое, што гумар Чэрчыля зусім пазбаўлены логікі. Не. Дзве Беларусі лепш чым аніводнай, вядома ж. Але ж гэта аказалася значна горш, чым адна. Бо толькі адна можа пастаяць за сябе. А дзве могуць і варагаваць між сабой, як, скажам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF