Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.
Воля народаМіраслаў ГРЫКАЗа тыдзень да другога туру прэзідэнцкіх выбараў чалавечыя, але варожыя масы адначасова пацяклі па двух паралельных рэчышчах варшаўскіх вуліц. Плылі даволі спакойна, без сварак. Па-рознаму. Увечары на вуліцах было бязлюдна, як у пустыні. Уэды — гэта сухія рэчышчы рэк, якія перыядычна запаўняюцца бурнымі водамі пасля моцных дажджоў у раёнах паўпустыні або саван. Час іх бурнай плыні вымяраецца суткамі, часам гадзінамі. Дажджавая каналізацыя — гэта на самай справе калектары, якія адводзяць лішнюю дажджавую ваду. Слова «лішак» гучыць парадаксальна, калі думаць, што гэта адбываецца ў пустыні. Але вернемся да варшаўскіх дэманстрацый. Для іх былі важныя не чалавечыя масы, а эмоцыі, якія яны неслі. Ці можна казаць пра іх лішак? Падобна на тое, што яны не адпавядалі эмоцыям вялікай дэманстрацыі апазіцыі супраць далейшаму кіраванню ПіС ад 4 чэрвеня 2023 г. Менавіта яны прывялі да ўлады ліберальны лагер. Аднак гэтым разам нават агульная колькасць удзельнікаў абодвух шэсцяў і эмоцыі, якія ім спадарожнічалі, былі даволі памяркоўнымі, каб не сказаць, крыху бляклымі. Ці таму, што іх ініцыятарам не хапіла энергіі, ці ўзровень эмоцый масаў так радыкальна ўпаў? Гэта было б вельмі дрэнна ў абодвух выпадках. Стомленасць прыносіць абыякавасць, а гэта прамы шлях да застылай у сваім палітычным існаванні Беларусі, хаця і цвёрдай, але крохкай, як лёд. Сёння ў глабальнай барацьбе за бліжэйшую будучыню свету вылучаюцца дзве асноўныя тэндэнцыі. Гэта (...) |