Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.

Антысемітызм і яго карані

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Рост антысемітызму ў свеце прымушае яшчэ раз задумацца наколькі ўсё цыклічна ў гісторыі. Калі шукаць карані гэтай з’явы, то можна заглыбіцца нават у біблейскія часы і там знайсці вытокі пераследу «народа абранага», але там глыбока не пойдзем, дастаткова азірнуцца толькі на апошнія сто ці крыху больш гадоў.

У Польшчы ў час бягучай выбарчай кампаніі было ўжо шмат размоў і дыскусій на тэму антысемітызму, прычым яго фіксавалі пераважна з «правага» боку, што ў значнай ступені праўда, паколькі адзін з кандыдатаў яскрава выяўляў і раней сябе, прычым не толькі словамі, але і выразнымі ўчынкамі, дзікунскімі як па мерках ХХІ стагоддзя. А іншы кандыдат дазваляў сабе таксама адпаведную рыторыку. І абодва здабылі дастаткова шмат галасоў польскіх выбарцаў. Хоць тут трэба зрабіць рэмарку і сцвердзіць, што нельга наўпрост гэтыя галасы атаясамліваць менавіта з пэўнымі антысеміцкімі выказваннямі і праявамі. Паводле маіх жыццёвых назіранняў у Польшчы і Беларусі якраз найменш нейкіх антыяўрэйскіх праяў у параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі. Так было і гістарычна, і ў мінулым стагоддзі, так, падаецца, застаецца і сёння. Яўрэі былі і ёсць героямі шматлікіх анекдотаў, у тым ліку звязаных і з нашымі гарадамі, але на побытавым роўні ў нас антысемітызм амаль не сустракаецца.

А вось рост антысеміцкіх настрояў у Заходняй Еўропе і Амерыцы звязаны якраз з антыізраільскай леваліберальнай прапагандай. Ёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF