Ніва № 22 (3603), 1 чэрвеня 2025 г.

Пачатак фестывалю і эмацыйныя моманты!

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі ў час інаўгурацыйнага канцэрта прагучала імя Яўгенія Еўца, праз залу прабег вокліч здзіўлення і адначасова захаплення. Эмоцыі выклікала рэгіянальная дэталь, па сённяшні дзень недастаткова агучана на Падляшшы. Праўда, творы Еўца, на роўні з іншымі класікамі, гучаць у беластоцкіх цэрквах. Аднак тое, што нарадзіўся ён ў падгайнаўскіх Дубінах, ведаюць адзінкі. Так як і пра музычную культуру канца ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў, якая выспявала пры цэрквах на нашых землях. (Пра музычны феномен Дубін, а таксама сям’ю Еўцаў знойдзем шмат інфармацый у кніжцы «Крыначка» а. Яўгена Падгаецкага).

Такога роду інфармацыі прывіваюць яшчэ большую любоў і ўвагу для вядомых твораў, бо свядомасць, што ў іх узнікненні садзейнічаў родны краявід і менталітэт, ствараюць эмацыйны кантэкст. Я сама праслязілася слухаючы «Эксапасцілярый Вялікай Пятніцы», вядомы ў народзе як «Разбойнік». Творы Яўгенія Еўца прагучалі ажно шэсць разоў на 44-ым Міжнародным Фестывалі царкоўнай музыкі ў Беластоку, які праходзіў з 21 па 25 мая г.г.

Хацелася б, каб даследаванне і папулярызацыя творчасці Яўгенія Еўца знайшлі працяг, а яго спадчына служыла візітнай картачкай не толькі Дубінскай парафіі, але ўсяму Падляшшу.

* * *

Фестываль «Пяючай душы» ад гадоў ідзе ў гэтым напрамку. Ужо сам загаловак інаўгурацыйнага канцэрта «Майстры царкоўнай музыкі ад Дзмітрыя Бартнянскага па Рамуальда Твардоўскага» сігналіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF