Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.

Місіянер у Старадаўнім горадзе.

Арцём РЫСЬ

Гісторыя, гэта ўспамін пра будучыню. Будучыня, гэта аб’яднаны досвед мінулага і сучаснага. Сказаць, што Місіянера ў Старадаўнім горадзе чакалі як Манны Нябеснай, будзе крыху недакладна і вельмі неакрэслена па сутнасці. Чакалі, гэта праўда. Бо хацелі, каб менавіта ён і насыпаў той манны кожнаму, хто колькі скажа. І яшчэ з запасам. Для сваякоў там, блізкіх, ну і на продаж, вядома ж. Лішнія грошы, яны ж не лішнія. Гэтая народная мудрасць ужо перарасла ў нацыянальную традыцыю Старадаўняга горада, і не толькі яго. Дык што ж, цяпер, адмаўляцца як той дурань ад халявы?!

Ну і яшчэ заадно каб рымлян павыганяў к чортавай мацеры было патрэбна. А то прыперліся без запрашэння, бяды з сабой прывалаклі нямерана, нібыта сваёй тут не хапала.

— Рымлян павыганяй, — так і сказалі Місіянеру. — А то глядзі ў нас. І імператара іхняга пакарай.

Рымскі імператар уважліва сачыў за Місіянерам як у прыцэл снайперскай зброі з ядзернай боегалоўкай. Усе лічаць, што такая непатрэбная, таму і не прыдуманая. А вось той меў на гэты конт сваё меркаванне. Бо баяўся, што Місіянер пакажа жыхарам Старадаўняга горада сапраўднае выйсце праз свае пропаведзі.

— Сачыце за кожным яго словам і дакладвайце мне, — загадаў імператар сваім шпіёнам ва ўладных структурах Старадаўняга горада.

Такіх там было як у дурня махоркі. Усё па той жа прычыне лёгкіх грошай, якія імператар сваім шпіёнам раздаваў не лічачы. А ў дадатак і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF