Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.
Чэмпіянат — па пляжным футболе, на Сейшэльскіх Астравах. Беларусы — віцэ-чэмпіёны светуМіхал ІВАНЮКФутбол лічыцца адной з самых папулярных камандных гульняў у свеце ўжо амаль дзевяноста пяць гадоў, калі ў 1930 годзе ў сталіцы Уругвая — Мантэвідэа адбыўся першы чэмпіянат свету па футболе. Гэта падзея стала першым крокам да глабалізацыі гэтага віду спорту на зямным шары. Найбольш папулярным і адначасова найбольш распаўсюджаным і найстарэйшым варыянтам з’яўляецца версія на адзінаццаць гульцоў, якая была створана і кадыфікавана на Брытанскіх Астравах, а затым распаўсюдзілася па ўсім свеце. Але акрамя самай папулярнай версіі, гадамі фанаты ва ўсім свеце з нецярпеннем чакаюць гульняў у мініяцюрную версію гэтага віду спорту ў выглядзе міні-футбола, таксама вядомага як футзал, і самай малодшай версіі — пляжнага футбола. Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў з дня правядзення першага чэмпіянату свету па пляжным футболе. Першы такі чэмпіянат свету адбыўся ў 1995 годзе ў Бразіліі на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанейра. З 2009 года чэмпіянат праводзіцца кожныя два гады. Да гэтага часу было праведзена дваццаць тры выданні гэтага турніру (першыя пятнаццаць выданняў праводзіліся штогод). Бразілія атрымала найбольшую колькасць перамог на турніры — шаснаццаць, а таксама трынаццаць разоў прымала гэтае мерапрыемства. Па тры тытулы маюць Партугалія і Расія, а адзін чэмпіянат — Францыя. Турнір праходзіў у Еўропе чатыры разы: у 2008 годзе ў Марселі (Францыя), у 2011 (...) |