Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.
Новыя тэксты Юры БаеныЮры БАЕНАНадзея. На пуцявінах жыцця, малых і вялікіх, як хлеба, вады і паветра патрабуем надзеі. Толькі свежы яе подых дазваляе ісці ў пажаданым напрамку і перадольваць напатканыя перашкоды. Нялёгка, аднак, захаваць у сабе жывую надзею. Бываюць такія дні, калі прыходзяць расчараванні і сумненні. Жыццё — гэта падарожжа, гэта акіян спраў, а чалавек — вечны пілігрым. Нярэдка свет трэба склейваць з кусочкаў. Менавіта надзея дапамагае адшукаць унутраны лад у слабасцях ці хваробе, развявае смутак, выцірае з твару горычную слязу, каб сэрца не пакрывалася ільдом безнадзейнасці. У час ліхалецця і навалы падымае з каленяў, дае крылы. Надзея мае колер вясны. Якраз зелень гаворыць пра новае, абуджае радасць, а сэрца наталяе спакоем і аптымізмам. Будуе пачуццё бяспечнасці і свабоды. Адкрывае вочы і розум на непрамінаемае дабро і хараство. Дапамагае адшукаць жыццёвыя крыніцы і шляхі да лепшага. Без надзеі не было б шчасця. Хто крочыць з надзеяй, той не баіцца віхроў, высокіх хваль, агнявых бліскавіц і непранікнёнай чорнай ночы. Надзея перамагае страх перад злом, пакутай і смерцю. Яна расчыняе дзверы, адкрывае вокны. На мяжы святла і цемры выбірае святло. Яна — яркае сонца ў шчылінах хмар. Яна — светач. Праўдзівая надзея — чыстая, светлая, прыгожая, просталінейная, добразычлівая, добрасумленная, паслядоўная, мудрая, апранутая ў праўду. Ніколі ёй не па дарозе з хлуснёй, здрадай, фікцыяй, мішурой і (...) |