Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.
Мястэчкі, штэтлы і вёскі Сакольшчыны. Хадароўка — мова, зямля, радзімаУля ШУБЗДАЗдаецца, найцяжэй пісаць пра вёскі, бо, як падкрэслівае Мацей Гудэль у сваёй кніжцы Kościoły Parafii Chodorowsko-Suchowolskiej. Zarys monograficzny, выдадзенай у друкарні «Oleński i Rećko» ў 1929 годзе ў Гродне, «zwykle ludzie sobie opowiadają, jak to było dawniej, i słusznie, gdyż człowiek ma w sobie wrodzoną ciekawość, i nieraz chciałby wiedzieć, kiedy powstała jego rodzinna wieś czy osada, dlaczego ma taką, a nie inną nazwę lub jaka była tej miejscowości przeszłość. (...) trudno jest odróżnić, co w niem jest prawdą (у вусных гісторыях — рэд.), a co fałszem. Większość ludzi sięga w przeszłość najdalej do tego czasu, który pamiętał i opowiadał dziadek, a czego dziadek nie pamiętał, to widocznie i nie istniało na świecie i już tylko „Duch Boży unosił się nad wodami”». Нататкі з цыкла Мястэчкі, вёскі, штэтлы Сакольшчыны паўстаюць на аснове крыніц, звестак і сваіх ведаў, таму стараюся падаваць інфармацыю больш абрубаную з усіх непатрэбных эмацыйна-сентыментальных дэталяў. Аднак Хадароўка — мая родная вёска, таму зразу прабачаюся, калі тут наўстаўляю лішняга тэксту. Тую нататку пачала з даволі абшырнай цытаты. Абшырнай, бо цэлая кніжка налічвае каля дваццаці з нечым старонак. Аднак па змесце яна вельмі насычана інфармацыяй. Гартаючы ўжо лёгка пажоўклыя старонкі кніжачкі, відаць, што Хадароўка заўсёды моцна адрэагоўвала на падзеі, якія адбываліся ў (...) |