Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.

Трыццаць гадоў беларускаму садку ў Беластоку!

Мама Міра ЛУКША

І сямідзясятая пятая гадавіна самаўрадавага садка № 14. Трыццаць гадоў таму ў беластоцкім садку № 14 з’явіліся групы з беларускай мовай навучання. Гэта стала магчымым дзякуючы бацькам, якія хацелі, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову. І вось беларусы Беласточчыны сёлета адзначаюць 30-годдзе навучання беларускай мове ў сучасным Беластоку як мове нацыянальнай меншасці. Галоўную ролю ў вяртанні беларушчыны ў школы Беластока адыгралі бацькі. Яны і выступілі з ініцыятывай навучання сваіх дзяцей ад дзіцячага садка.

Мама Барбара Пякарская згадвае, як з’явілася ідэя: — Ідэя ўзнікла ў сябраў Беларускага аб’яднання студэнтаў, у якіх пачалі з’яўляцца дзеці. Мы былі свядомымі. Спачатку мы разважалі ў прыватных размовах, ці можна стварыць нашым дзецям умовы для навучання беларускай мовы ў Беластоку. Тады, ад пасляваеннага Беластока, такіх умоў не было. Спачатку гэтая ідэя падавалася нерэальнай. Але калі чагосьці вельмі хочаш, асабліва, калі робіш гэта для сваіх дзяцей, аказваецца няма нічога немагчымага. Можна доўга распавядаць, колькі ўсяго давялося пераадолець, але нам далі дазвол стварыць аддзел у садку. Спачатку не было настаўнікаў. Групы былі вельмі маленькія. Людзі баяліся, не было праграмы навучання. Але ўсё наладзілася. З’явіліся настаўнікі, а групы станавіліся з году ў год усё большыя. І ад пачатку з’яўлення беларускіх груп мы, бацькі, вельмі актыўна ўключыліся ў працу. Будынак быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF