Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (11)

Ганна КАНДРАЦЮК

З закуткаў памяці выклікаю Каліту, якая крадком, усё азіраючыся па баках, развешвае ў лесе на дрэвах свае латкі, бармочучы штось пад носам на незразумелай мове. У Каліты зацягнутыя бяльмом вочы і квадратны як у смерці твар. Яна ніколі не выходзіць да людзей на лавачку, не ўспамінае, як старыя, бежанства, не каментуе паводзін маладых. Яна ўвесь дзень сядзіць у акне, быццам яе як мумію замуравалі ў шкляным прастакутніку. І дзесьці глядзіць сваімі зацягнутымі бяльмом вачыма на касцяным твары. Кожны раз, калі пяцігадовай дзяўчынкай праходжу міма, інстыктыўна адварочваю вочы ад таго відовішча. Мне не трэба глядзець на гэтую непрыветлівую бабульку.

— А чараваць яна ўмела? — пытаю ў жанчыны з суседства.

— Умела, умела, — адразу пагаджаецца мая субяседніца.

А вось таго страху, якім абдзяляюць у народзе ведзьмы, я не бачу ў жанчыны з суседства. У яе такі імунітэт, што мазгі ігнаруюць чужыя чары, бо з абы-чым не падскочыш у нашай вёсцы. І гэтая ігнаранцыя і насмешка гучыць у словах маёй субяседніцы, якая пра паспяховасць чарадзейства Каліты кажа:

— Сабаку пад хвост, такія чары!

— Заслабыя?

— Не ў тым рэч, што слабыя.

— Вы пра што?

— Яна без галавы чаравала, ад зайздрасці. Ну так нарабіла, што ўсё няшчасце і шкоду на сваю сям’ю прыцягнула!

* * *

Толькі Марыся, якая здалёк прыйшла замуж у нашу вёску, па сённяшні дзень не ўмее адагнаць ад сябе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF