Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.
Беларуская прапановаВасіль РОЗДУМНу, мусіць жа быць такая, беларуская прапанова мадэлі будучага для сябе і свету! Ва ўсіх нацый і народаў павінна быць іх бачанне будучыні! І бывае самы час прадставіць тое чалавецтву. Хто не паспее, той не дагоніць. Свет мяняецца з хуткасцю святла. Працэсы паўсюдна зрушыліся так імгненна ды непрадказальна, што за імі не паспяваюць нават тэлевізійныя каментатары. Не здольныя паспяваць, ці не хочуць, ці не ведаюць у гэтых складаных перыпетыях, як дагадзіць сваім палітычным гаспадарам ды заказчыкам, справа дзясятая. Пара ўжо навучыцца абыходзіцца і без іх. Ёсць з каго выбраць і ў больш нейтральным асяродку. Важным стала не на каго ты працуеш, а дзеля чаго. Бо менавіта зараз вызначаецца ўсё. Хто б яшчэ ўчора мог падумаць, што такая ж як і мы паслясавецкая краіна Азербайджан можа спрычыніцца да Аўраамавых пагадненняў, анансаваных амерыканскім прэзідэнтам. Тых самых пагадненняў паміж краінамі, некаторыя з якіх яшчэ нядаўна не прызнавалі нават мажлівасць існавання адзін другога. Аказваецца можа. Чаму? Бо дбае пра сваю будучыню. Не стаіць на месцы. Думае. Як і іншыя. А мы? Ад нас, беларусаў, сённяшні свет ці чуе голас? Калі так, то чые гэта галасы? І што тыя галасы гавораць пра наша месца ў гэтым свеце? Акрамя стогнаў і справядлівых нараканняў на свой лёс, што яны прапаноўваюць рэальна? Бо калі супольнасць народаў, якая зараз сумесна спрабуе ўсталяваць новы парадак не пачуе пра нашы (...) |