Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.
Халодны гарачы майУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧМінулы тыдзень зноў прынёс халоднае надвор’е і адначасна досыць важныя і гарачыя палітычныя падзеі. Бягучы май выдаўся калі не анамальным, то напэўна вельмі неардынарным і насычаным важнымі падзеямі. А наперадзе яшчэ ж цэлая дэкада гэтага траўня! Даўно беларусы не мерзлі ў сваіх кватэрах у апошні месяц вясны. Што цікава, калі ў Гомелі і Магілёве на ўсходзе краіны ўрэшце пусцілі цяпло не толькі ў сацыяльныя ўстановы, але і ў шматкватэрныя дамы, то ў той жа Гародні — не. Нават жарт адпаведны нарадзіўся — «маўляў, вы, гарадзенцы, і так блізка да мяжы, на самым захадзе — да вас цяпло з Польшчы даходзіць». Хоць праўда такая, што з Гародні ў тую Польшчу можна зараз трапіць толькі далёкімі навакольнымі шляхамі, прайшоўшы перад тым сем колаў памежнага пекла. Ды і то рэдкім шчасліўчыкам, паколькі атрыманне віз для пераважнай бальшыні беларусаў стала недасягальным. 18 траўня ў Ватыкане папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да «любові і адзінства». Пакуль у гэтым грэшным і недасканалым свеце аднолькава далёка як да адзінства, так і да любові. Але ж для Бога нічога няма немагчымага. Аднак, крыху перафразуючы літаратурнае выслоўе, давайце прадаставім неба птушкам і анёлам і звернемся да нашых «табурэтак» — а менавіта ўладных крэслаў. У мінулую нядзелю праходзілі вельмі важныя прэзідэнцкія выбары ў блізкіх нам краінах Усходняй Еўропы. І калі ў (...) |