Ніва № 21 (3602), 25 мая 2025 г.
Cвята царкоўнай музыкіАляксей МАРОЗХары і калектывы з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Сербіі, Румыніі і Егіпта, якія выступілі ў час 44-га Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», выклікалі незабыўныя ўражанні ў публікі ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы, дзе з 12 па 17 мая ў вельмі радасны велікодны перыяд прайшла асноўная частка фестывалю. Публіка захаплялася мастацтвам царкоўнай музыкі, але важнае было таксама духоўнае заангажаванне харыстаў у час спеву. Асаблівыя малітвы прагучалі з вуснаў прыхадскіх спевакоў, якія падчас багаслужбаў навучыліся адначасна звяртаць увагу на правільнае выконванне царкоўнай музыкі і малітву, якую трымаюць у сэрцы. На фестывалі, што адбываецца па благаславенню мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і пад ганаровым патранатам прэзідэнта РП Анджэя Дуды, выступілі 24 хары і калектывы. Хаця не спявалі хары з Беларусі, то беларусы ўмела выступалі ў харах з Польшчы, якія саставілі вялікую колькасць удзельнікаў фестывалю. Адкрыццё фестывалю адбылося 12 мая ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы пасля малітваў, якія ў час інаўгурацыі фестывалю ўзначаліў епіскап Гайнаўскі Павел. Зачытаў ён пасланне ад мітрапаліта Савы, які звярнуў увагу на вялікае значэнне гайнаўскага фестывалю. — Царкоўны спеў, інакш царкоўная музыка, робіць чалавека высакародным, уздзейнічае творча і служыць вялікай мэце — узнясенню чалавечага духу да прыгожасці нябеснага духу... Тут, у Гайнаўцы, на Падляшшы, (...) |