Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.
Імітацыя самагубстваВіктар САЗОНАЎБыло ўсё так.Вырашыў, значыцца, Апанэль імітаваць самагубства. Прозвішча такое, Апанэль.Яго нават жонка называла не па імені, а па прозвішчу. Яе людзі таксама Апанэліхай называлі. Але гэта не мае да тэмы расказу аніякага дачынення. Ну, ні ён першы, ні ён апошні задумаў тую імітацыю. У многіх мужыкоў у нейкі перыяд жыцця гэта становіцца любімай забавай, або навязлівай ідэяй. Называйце як хочаце. Але што характэрна, толькі да першай спробы. А пасля неяк яны астываюць да гэтай ідэі, асабліва тыя, у каго нешта пайшло не так. Каб Апанэліха была больш уважлівая да мужа, то зразумела б нават сваёй невялікай галавой, што нешта той задумаў нядобрае. Усё ж было напісана на яго твары буйным шрыфтам. Гэта акурат той выпадак, калі морда з субцітрамі. Дасталі ўжо Апанэля ўсе аж да пячонак. Каб тры печані было, то і тыя не вытрымалі б такіх адносін да галавы сям’і з боку жонкі ды падбухтораных ёй дзяцей. А ў яго толькі адна, тая печань. Вось што засмучае. І тая добра гарэлкай пашкоджаная. Як вытрымлівае ўсё гэта, загадка. Мясцовы ветэрынар над тым доўга галаву ламаў, пакуль быў маладым яшчэ спецыялістам, прысланым на практыку з горада пасля заканчэння вучобы. А пасля ўжо, як уцягнуўся ў сапраўднае мужчынскае вясковае жыццё, такіх дурных пытанняў не задаваў. Увогуле ніякіх не задаваў. Толькі кошт самагонкі пераправяраў, і на гэтым заканчваў свае сацыяльныя стасункі з карэнным насельніцтвам. Але не (...) |