Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.

Якуб Колас на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

13 жніўня 1956 года ў Мінску памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас (1882—1956). „Ніва” пра гэту сумную нагоду паведаміла 26 жніўня 1956 года. На першай старонцы тыднёвіка быў апублікаваны вялікі партрэт песняры, а пад ім тэкст „Усім нам дарагі”, які пачынаецца словамі: „Па радыё чуваць гукі пахавальнага марша. Стрэлка стаіць на Мінску. Штось моцна сціскае за сэрца. У памяць урэзваюцца словы, у якія цяжка паверыць. Адыйшоў ад нас Якуб Колас...”.

На першай старонцы надрукаваны таксама ўрывак з паэмы Якуба Коласа „Новая зямля”. Гэта самы пачатак паэмы:

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках зялатаю І там душою спачываю...

Побач — верш Эдуарда Валасевіча „У вянок песняру”.

На трэцяй старонцы „Нівы” апублікаваны матэрыял БЕЛТА „Пахаванне Якуба Коласа”, пастанова ЦК Кампартыі Беларусі і Савета Міністраў БССР аб увекавечанні памяці народнага паэта БССР Якуба Коласа, медыцынскае заключэнне аб хваробе і прычыны смерці песняра, спачуванні ў сувязі з яго смерцю. Надрукаваны таксама верш на ўкраінскай мове ўкраінскага паэта Івана Неходы „Якуба Коласа любіла Украіна”. Ён пачынаўся так:

Якуба Коласа нема між нас, Схилились в траурі братів моіх знамена, Паэзіі найбільший світоч згас! І слів журби невистачае в мене...

У першую гадавіну з дня смерці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF