Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (93). Горад нашАндрэй СЦЕПАНЮККожны павінен мець сваё месца на зямлі, сваю вёску ці свой горад, з якім можна атаясамлівацца, або як пісаў і спяваў у прыпеве песні „Гораду” Алесь Камоцкі: „Горад мой, вораг мой, адпусці мяне дамоў. Я ў вокнах тваіх сьвет шукаю. Горад мой, вораг мой, многа дзён, хвілін, гадоў Ты мяне як суразмоўца не цікавіў”. Алесь Камоцкі нарадзіўся ў Барысаве, жыве ў Мінску, а песня паўстала ў час яго пабыўкі ў Берасці. І да кожнага з тых жа месцаў можна яе прыпісаць. Па-іншаму было з Надзеяй Артымовіч, якая вандравала і пісала, галоўным чынам, пра свой Бельск. Але ўспамін Алеся Камоцкага і Надзеі Артымовіч гэта толькі ўступ да большай цэласці, якую прысвяціць сёння хачу гораду, які на працягу вякоў быў месцам надзвычай важным для некалькіх народаў, а беларусы лічаць яго „цэнтрам усяго жыцця краю, калыскай мадэрнай беларускай нацыі”. Прычынай да таго стала кніжка, з якой паходзіць апошняя цытата, а менавіта „Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя”, укладаннем якой заняўся Сяргей Дубавец, і якую ў 2025 годзе выдала выдавецтва „Логвінаў”. А пачынаецца анталогія вершам Алаізы Пашкевіч-Цёткі, напісаным у Кракаве 1 студзеня 1909 года: „І душна, і цесна, і сэрца самлела Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх... Як птушка на скрыдлах, ляцець бы хацела, Як хваля па моры, плыла бы да іх! Ўзьнялася б, здаецца, расінкай на хмары, А хмары бы ветрам сказала я (...) |