Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.
34-я беластоцкая прэмія імя КазанэцкагаМіра ЛУКШААж 27 красавіка падчас урачыстага гала-канцэрта прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі ўручыў узнагароды аўтаркам найлепшай кнігі і найлепшага паэтычнага дэбюту 2024 года. З улікам меркавання капітула конкурсу (шэфам якога з’яўляецца Кацярына Савіцкая-Мяжынская) уручыў ён Літаратурную прэмію за 2024 г. кнізе выбранай з васьмідзесяці заяўленых да конкурсу выданняў. У намінацыі «найлепшая кніга года» пераможцам стала Наталька Сушчынская за «Chipsy dla gości» (нар. у 1988 годзе ў Беластоку). У абгрунтаванні падкрэслівалася «лірычная захоплівасць штодзённасці, прасякнутая жахам». Прысуджаная прэмія складае 25 000 злотых. У намінацыі «Лепшы агульнапольскі паэтычны дэбют года» ўзнагароджаны том «Сарос» Соні Навацкай «за сінтэз тэм і страхаў сучаснасці». Гэтая прэмія — 15 000 злотых; узнагароду паміж сабой падзялілі тры намінаваныя паэты з Польшчы. На Фейсбуку адзін з чытачоў турбаваўся, чаму няма сярод намінаваных пісьменнікаў асоб з беларускай ці праваслаўнай грамады. А вось ёсць: усе тры намінаваныя да кнігі года пісьменніцы — праваслаўныя. Пераможца прытым — унучка Міколы Гайдука і хросная дачка Лявона Тарасэвіча. У спісе намінацыі прэміі 2024 года «Лепшая кніга года» былі: Анэта Прымака-Онішк, „Kamienie musiały polecieć. Wymazywana przeszłość Podlasia”, выдавецтва «Чарнэ», Валовец 2024; Катажына Роман-Равска, „Zaśnięcie Anisy. Opowieść o polskich starowierach”, выдавецтва «Чарнэ», (...) |