Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.
Мястэчкі, штэтлы і вёскі Сакольшчыны. СухаволяУршуля ШУБЗДАСухаволю лічаць геаграфічным цэнтрам Еўропы, але вядома, што такіх цэнтраў знайшлося б некалькі, бо і ў Літве, прыкладна за 26 км на поўнач ад Вільні, і ў прыгожым месцы недалёка ад Крэмніцкіх Бане ў Цэнтральнай Славакіі, а яшчэ згодна з вымярэннямі, праведзенымі ў 1887 годзе Аўстра-Венгерскім геаграфічным таварыствам, геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца ва Украіне (каля горада Рахаў у Закарпацкай вобласці). Так намяшаў картограф Шымон Антоні Сабярайскі. А чаму? Вось Сухаволя атрымала гарадскія правы ў 1777 годзе ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У горадзе была створана цэнтральная рынкавая плошча з месцам для кірмашоў. Аднак яшчэ да атрымання гарадскіх правоў у 1775 годзе ў Сухаволі з’явіўся прыдворны тапограф Станіслава Аўгуста, згаданы Шымон Антоні Сабярайскі, які на падставе сваіх разлікаў вызначыў там геаграфічны цэнтр Еўропы. Спрэчкі вакол нацыянальнай структуры вельмі добра ілюструе артыкул Міраслава Леха, у якім аўтар, спрабуючы вярнуць вобраз мястэчка Сухаволя, спасылаецца на перапіс насельніцтва 1897 г., але пры гэтым падкрэслівае, што нацыянальную структуру нельга рэканструяваць на аснове мовы, пададзенай у перапісе. Аўтар артыкула сцвярджае, што тады ў нас быў бы значны адсотак беларусаў, таму і бярэ за вызначальны фактар веравызнанне. Відаць, у тым перапісе габрэйскае насельніцтва падавала беларускую мову як родную. За царскім часам у Сухаволі (...) |