Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.
Шоў «Цемры»Міхал ІВАНЮКУ смузе дыму ладану і іншых уражваючых рэквізітаў, а таксама ў глыбокай цемры на сцэне, дзе можна было ўбачыць толькі сілуэты музыкаў, пачалі свой канцэрт музыкі беларускага гурта «Цемра». Але перад тым, як беларусы з’явіліся на сцэне Беластоцкага музычнага клуба, сабраная метал-публіка магла паглядзець выступ двух іншых гуртоў — беластоцкага «Mortuss Est» і варшаўскага «Ortsul», якія павінны былі падрыхтаваць публіку да рытуалу ў выкананні зоркі вечара. Варта адзначыць, што гэта быў другі канцэрт, арыентаваны на прыхільнікаў хэві-метал музыкі за няпоўныя восем месяцаў існавання беларускага музычнага цэнтра, дзе ў лістападзе ў рамках канцэрта «Апавяданні са склепа: цёмныя гісторыі ў рытме металу» публіка магла пачуць, сярод іншых, такія беларускія фармацыі, як «Rodvaloth» і «Dymna Lotva». А 28 сакавіка — у пятніцу ўвечары гледачы маглі адчуць, што такое блэк-метал у самым чыстым выглядзе. Музычны жанр, які бярэ свой пачатак у пачатку 1980-х гадоў у Вялікабрытаніі і Скандынавіі, калі нарадзілася першая хваля блэк-металу, прадстаўленая, сярод іншых, такімі гуртамі, як англійскі «Venom», шведскі «Bathory» ці швейцарскі «Celtic Frost». Але менавіта ў Нарвегіі гэты паджанр экстрэмальнага металу стаў візітнай карткай нарвежскай незалежнай музычнай сцэны і яе экспартным таварам і па сённяшні дзень. Яго развіццё і другая хваля папулярнасці ў музычным андэграўндзе адбыліся ў пачатку і сярэдзіне 1990-х гадоў, калі такія (...) |