Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (10)

Ганна КАНДРАЦЮК

Да Нараўскай дарогі прыліп успамін пра Арынку, якая нагамі адваявала годнасць і нават свайго роду славу, а яе гісторыя ўвайшла ў канон тых незабыўных, пра якія апавядаюць апошнія жыхары вёскі. Колькі мінула часу, калі яе вывозілі ў далёкі свет, без спадзявання, што яшчэ ўбачыць бацькоўскі панадворак? Мабыць, спачатку яе зманілі абяцанкай, абаранкамі, каралямі. Ці можа хапалі сілком, павязалі вяроўкамі і як агрэсіўную жывіну, якая прадчувае смерць, шпурнулі ў клетку і з ляскатам рушылі ў дарогу.

— А Кіеў то ад нас далёка, ці блізка? — пытае мяне жанчына з суседства,

— Гэта ва Украіне.

— Той самы, дзе зараз вайна?

— Той самы.

— А колькі дзён туды трэба ісці нагамі?

— Як хто, — не хаваю здзіўлення, — месяц, паўтары, два...

Блытаніна з геаграфіяй і хадой тут дарэчы. Арынку вывезлі ў Расійскую Імперыю, да якой прыналежаў тады Кіеў. Верагодна, акцыяй вывазкі кіравала царква, якая абяцала годны прытулак трансвестытам і інвалідам з псіхічнымі хваробамі. Вось і Арынку, забралі ў прытулак, палічыўшы яе небяспечнай, хворай на галаву, жанчынай.

* * *

У здзічэлым лесе не цяжка мне ўявіць псіхалагічны і фізічны партрэт Арынкі. У яе размашысты крок, мужчынская паходка, прыгорблены карак. Людзі гавораць, што яна адначасова баба і мужык, што ёй непатрэбна пара. А гэта і не вялікая бяда — бацькам не трэба рыхтаваць пасаг. Хто возьме такую замуж! Арынка не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF