Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.

Бурлівы тыдзень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Надзвычай бурлівым у палітычным плане выдаўся мінулы тыдзень. Агульнае ж адчуванне такое, што свет за апошні час прыйшоў у рух і цяпер значныя падзеі будуць адбывацца ледзь не штодзень, а гістарычны летапіс будзе занатоўваць усё новыя лёсаносныя адзнакі. Як той казаў, страшна цікава жыць у такі час — невядома толькі больш цікава, ці больш страшна...

Каталікі свету атрымалі новага Папу. Канклаў кардыналаў не стаў марудзіць з выбарамі і ўжо на другі дзень з коміну Сіксцінскай капэлы пайшоў белы дым. Ізноў сусветны форум кардыналаў пасароміў усіх прагназістаў, абраўшы пантыфікам таго, хто зусім не фігураваў у ліку асноўных прэтэндэнтаў на Папу. І другі раз запар на ватыканскі пасад абраны прадстаўнік касцёла Паўднёвай Амерыкі, на гэты раз з загадкавай краіны Перу, хоць і народжаны ў Чыкага. У такім абранні, калі задумацца, няма нічога дзіўнага, паколькі ў Лацінскай Амерыцы (супольна Паўднёвай і Цэнтральнай) пражываюць амаль 50 адсоткаў вернікаў ад агульнай колькасці каталікоў у свеце. Таму імаверна, што канклаў кардыналаў кіраваўся найперш колькаснай рэальнасцю і пэўным прагматызмам у развіцці асноўнай хрысціянскай канфесіі свету. Многія мяркуюць, што новы Папа Леў ХIV мае досыць ліберальныя погляды і будзе працягваць ідэалагічную лінію свайго папярэдніка Францішка. Некаторыя называюць яго ледзь не неамарксістам. Аднак, гэта якраз тая сфера, дзе не трэба спяшацца з паспешлівымі высновамі. У Бога свая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF