Ніва № 20 (3601), 18 мая 2025 г.

ХХХІ Алімпіяда па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна ў Варшаве адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў ХХХІ Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы, якой цэнтральныя элімінацыі прайшлі 20 сакавіка ў Бельскім белліцэі. Званне лаўрэата алімпіяды здабылі Елізавета Самкова з V Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Яна Сабескага ў Беластоку і Дзяніс Цімафей з Сяродземнаморскага агульнаадукацыйнага ліцэя імя Дамініка Гузмана ў Любліне. Фіналістамі алімпіяды сталі Ян Баўтручук, Юстына Астапковіч, Марта Харкевіч, Вольга Мараўская і Павел Барэчка з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы, Караліна Капуцкая, Таіса Фіёнік і Аляксандра Валасюк з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, Міхаліна Косціна з ІІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Кшыштафа Каміля Бачынскага ў Беластоку і Аксана Нічыпарук з І Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Адама Міцкевіча ў Беластоку. Пра падрыхтоўку да ХХХІ Алімпіяды па беларускай мове і яе асаблівасці паразмаўляў я са шматгадовым настаўнікам беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Янам Карчэўскім, якога вучні многа разоў станавіліся лаўрэатамі і фіналістамі алімпіяды.

— Да школьнага этапу Алімпіяды па беларускай мове ў нас прыступіла 28 вучняў, у акруговых элімінацыях прынялі ўдзел 26 нашых ліцэістаў, калі з іншых школ прыступіла па некалькі асоб. У цэнтральным этапе алімпіяды прынялі ўдзел пяць нашых вучняў і ўсе яны сталі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF