Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.
Вячэра з Дональдам ТрампамВіктар САЗОНАЎНа нашай вячэры з амерыканскім прэзідэнтам прысутнічаў яшчэ і віцэпрэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс. Гэта ўжо я настаяў. Яны напачатку ўпіраліся, маўляў аплачана толькі з Трампам. Думаў, пашлюць мяне кудысь у канец алфавіту. Але стаяў на сваім як керзавы бот. Нешта ў ім ёсць такое, блізкае мне, інтуітыўна незразумела-зразумелае, у тым Вэнсе. Як тэорыя ўсяго, адносна тэорыі адноснасці, але ж разабрацца хочацца. Я напачатку не ведаў што. А ўжо пад час вячэры разам высветлілі, і ўсё праяснілася як на вясковым ранку. Ну, пра гэта потым. А пачалося ўсё вось як. Зазваніў тэлефон, і нешта пляце мне на вуха па-ангельску. Я яму таксама па-ангельсу адказваю, што ангельскай мовы не ведаю. Прабачце, маўляў, і ўсё там такое. — Пшэпрашам, — кажу з нечаканасці, — эншульдзігум, лё сіенто, дэзолі, соры, але прашу гаварыць па-беларуску, калі ласка. Так і сказаў — калі ласка. І што вы думаеце. — Гэта вам з Белага Дому тэлефануюць, — загаварыў тэлефон па-нашаму. — Дазвольце прадставіцца, прэс-сакратар Дональда Трампа Кэралайн Левіт. Праз перакладчыка, вядома ж, гаворыць. Я то яе голас ведаю. Па тэлевізары чуў. А можа ўжо праз Штучны Інтэлект перакладаюць. Панавучваліся. Не знаю. Галоўнае, што ўсё зразумела, што нічога не зразумела. — Ну, — кажу я. — Гну, — адказвае яна ў рыфму. — Не запрог, то не нукай. Гэта я жартую. Прабачце, што пачала па-ангельску. Я думала, (...) |