Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.

12-ы Кірмаш кнігі ў Беластоку

Міра ЛУКША

Незалежныя кнігі. Міжнародны кніжны кірмаш у Беластоку адбыўся 25-27 красавіка 2025 года на гарадскім стадыёне. Гэта найбуйнейшае чытацкае мерапрыемства ў паўночна-ўсходняй Польшчы, у якім удзельнічаюць выдаўцы і аўтары з усёй Польшчы і незалежныя беларускія выдаўцы. На кірмашы можна было паўдзельнічаць у аўтарскіх сустрэчах, даведацца пра прапановы выдавецтваў і набыць кнігі розных жанраў. Штогод мерапрыемства карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод падляшскіх чытачоў, якія наведваюць яго сем’ямі — больш за 20 тысяч чалавек. Шырокі тэматычны выбар асобных выдавецтваў прыцягвае людзей рознага ўзросту і з рознымі інтарэсамі. Дзякуючы гэтаму мерапрыемства стала пастаянным элементам календара культурных падзей паўночна-ўсходняй Польшчы. Кірмаш кнігі ў чарговы раз пацвердзіў сваё месца як важная падзея на культурнай карце Польшчы, якая прасоўвае літаратуру і чытанне, і падтрымлівае міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне культуры. Сёлета арганізатары ўключылі ў праграму міжнародныя сустрэчы. У Беластоку выступілі м.інш. Эмелі Шэп — вядомая шведская аўтарка крымінальных раманаў, і Эрык-Эмануэль Шміт — аўтар «Оскара і Пані Ружы». Падчас кірмашу адбыліся шматлікія сустрэчы з аўтарамі, літаратурныя майстар-класы і дыскусійныя панэлі. Мерапрыемства прыцягнула больш за восемдзясят экспанентаў, у тым ліку вядучыя польскія выдавецтвы, такія як Agora, Znak, Czarne, Muza і Sonia Draga, Nasza Księgarnia. Акрамя таго, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF