Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.
«Наша памяць» у Збучы (2)Аляксей МАРОЗЧатырнаццатая прэзентацыя дакументальнага фільма Юрыя Каліны «Наша памяць» па ініцыятыве жыхароў Збуча адбылася 5 красавіка ў мясцовай святліцы. У вёсцы жылі Васіль Білеўскі, Васіль Грыгарук, Аляксандр Максімюк, Васіль Саўчук і Нікіфар Тадэушук, якія ў 1946 г. сталі ахвярамі атрада Рамуальда Райса «Бурага». Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы былі яны прылічаны да ліку 79 мучанікаў Падляшскіх і ў ліпені 2020 года праслаўлены ў Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах, што паказана ў фільме Юрыя Каліны «Наша памяць». — Фільм перш за ўсё расказвае пра нашу памяць. Калі не будзем ушаноўваць памяць сваіх продкаў, то нас проста не будзе. Жыхары вёскі Збуч загінулі, былі памардаваныя атрадам «Бурага» і пра гэта будзе расказвацца ў фільме, — сказаў у пачатку сустрэчы дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап. — Калі мы фінансава падтрымалі вытворчасць фільма, то цяпер займаемся яго прамоцыяй. Мы спачатку наладзілі дзве прэзентацыі фільма — прэм’ерную ў Беластоку і другую ў Бельску-Падляшскім. Усе астатнія дванаццаць паказаў мы арганізавалі па просьбе насельніцтва. Мы глядзім фільм разам з людзьмі, а пасля размаўляем аб пабачаным і аб праблемах нашага беларускага асяроддзя, выказваюцца сямейнікі памардаваных. Гэта вельмі добра, калі людзі шануюць сваю памяць, гісторыю. — Жыхары Збуча хацелі, каб паказаць фільм у іх вёсцы, у нядаўна (...) |