Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.

Ля Новага Двара. Дзесьці на радзіме Зоські Верас

Уля ШУБЗДА

Перад Вялікаднем пад Новым Дваром было карычнева. Краявід выглядаў быццам бы быў пасшываны з карычневых вайсковых мяшкоў. Такія можна купіць і зараз у Беластоку на таварнай біржы па вуліцы Андэрса, але толькі спраўныя людзі ўмеюць выбіць з іх кастрыцу і, нават выкарыстаць, як прасціну. І то добрую, бо ільняную. На бацькаўшчыне Зоські Верас не было перадсвяточнай велікоднай успышкі прыроды і нейкай радасці, якая з’яўляецца натуральным наступствам гэтага першага. Па жвіроўцы, якая пакідала за машынай туманы пылу, ехала яшчэ раз у Крыштафарова. Па дарозе здавалася, што жыхары ўсыпалі новыя крушні, або раней не звяртала я на гэта такой увагі. Камяні, усыпаныя пры дарозе паміж палямі і пры прыдарожных крыжах, накідалі нейкую цяжкасць, ці гэтай зямлі, ці гісторыі, але таксама нейкае пачуццё віны, пра якую ўжо ніхто не скажа, але яно застаецца.

Вялікая, цёмная машына на асфальтоўцы выкінула нешта з металёвага жывата і выплюнула на вялікую прычэпу, падчэпленую да трактара. Ніколі не падумала б, што так зараз выглядаюць машыны да высечкі дрэў. Наведваючы пры нагодзе дзяржаўных свят паказы вайсковых танкаў і цэлага цяжкага абсталявання, мушу сказаць, што ўсё-такі найбольш бянтэжыць выгляд менавіта такога дрывакола-здрабняльніка, які вышынёй большы за ўсе бачаныя мною танкі. Вялікія шыны, чорны і яшчэ з такім цяжкім гукам выкідае з сябе тое ўсё, што перамолатае, непатрэбнае... Тэхналагічны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF