Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (9)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзесьці пад поўнач з чуйнага сну вырваў мяне пранізлівы віск і толькі праз нейкі час я зразумела, што гэта не гвалт і не бойня, што гэта кашэчыя спевы. Ім не замінала жалоба, якая налягла на пакінутыя панадворкі, каб дзіка і соладка адмяўкаць свой шлюбны перыяд. У думках я палічыла вясковых катоў. На здзіў іх было ўжо больш, чым жывых людзей. Ды яшчэ прыпуталіся каты-недабіткі з суседніх, таксама абезлюднелых, вёсак.

Тое марцаванне агучылася толькі ў адну ноч, быццам і катам прапала цікавасць да сексавання і прадаўжэння роду. Праўда, сярод кашэчай кумпаніі пераважалі кастраты, якіх звабіла каціная музыка.

Той агрэсіўна-вісклівы канцэрт на перамен з жаласным рыпеннем паміраючых дрэў, наводзіў неспакой, і адначасова дэманстраваў сілу адвечных правіл прыроды. Ім хацелася наперакор усяму і ўсім абнаўляць жыццё, нават калі на гэта не дазваляў арганізм і абставіны.

Нейкія каты ўсё ж атрымалі асалоду. Пасля начнога марцавання наш стары кот Матвей доўга хадзіў як п’яны з падзертай мордачкай.

* * *

— Асіп прыдурэў на старасць, — кажа жанчына з суседства, — ажаніўся ў восемдзесят гадоў. У вайну памерла першая жонка, з якой пражыў сорак гадоў, нажыў трох сыноў і дзвюх дачок. Не вытрымала галубка напругі. Яму пяць разоў у дзень давай, іначай ёбкаецца, жывіну калом абкладае, зусім над сабой не пануе. Дык і ўслугоўвала яму бедная да смерці. А ён пахаваў жонку і ўжо за бабамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF