Ніва № 19 (3599), 11 мая 2025 г.
Беларускі цугцвангВасіль РОЗДУММірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй рана ці позна будуць праціснутыя. Так хоча цяперашняя адміністрацыя ЗША. Яе кіраўнік сказаў, што прагне зберагчы і ўкраінскія, і рускія жыцці. Дзіва, але больш ні ад каго, ні ад украінскіх, ні тым больш ад расійскіх палітыкаў вышэйшага рангу мы настолькі моцна і часта, як ад амерыканскага лідара, гэтага аргумента для заканчэння бойні не чуем. Яшчэ больш дзіўна, што гуманітарная прычына гэтых памкненняў з боку Белага Дома не ўспрымаецца не толькі ў Расіі і Украіне, але нават і ў Еўропе. Але як бы там не было, якімі б прычынамі і памкненнямі не кіраваўся сённяшні Белы Дом, мажлівасць мірных перамоў ёсць рэальнасцю. Зараз, або са спазненнем, яны пачнуцца. Чым закончацца, гэта ўжо іншая размова. Але ж некалі пачнецца і іх актыўная частка. Што хоча Расія, што хоча Украіна, што жадае ЗША, што тыя ці іншыя краіны Еўропы больш-менш зразумела. А вось што гэта значыць для Беларусі, якім бокам гэта пройдзецца па ёй на дзіва не аналізуе ніхто з прызнаных лідараў. Ніхто ў свеце. Ну, свет то і не абавязаны. А вось самі беларусы, што яны? Гэта ж у іх пад бокам, ці дакладней сказаць, з усіх бакоў. Нам жа і працяг канфлікту, і яго замарозка, падносяць свае сюрпрызы. Нас могуць уцягнуць, пры адным варыянце развіцця падзей, і могуць заняцца намі ўшчыльную пры другім. Такі беларускі цугцванг. Ва ўладных беларускіх кабінетах можа і ідуць тайныя размовы на (...) |